Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расшукваецца Тацяна Цішкевіч


Тацяна Цішкевіч
Тацяна Цішкевіч

Адна з удзельніцаў “працэсу 14-ці” абвешчаная ў вышук.

Пра гэта лідэр арганізацыі “Маладыя дэмакраты” Міхал Пашкевіч даведаўся ад сьледчага крымінальна-выканальнай інспэкцыі Фрунзенскага раёну Менску.

Тацяне пагражае да трох гадоў пазбаўленьн волі. Яе вінавацяць паводле крымінальнага артыкулу “Ўхіленьне ад адбыцьця пакараньняў у выглядзе абмежаваньня волі”, перадае БелаПАН.

У дадзены момант Тацяна Цішкевіч навучаецца ў Польшчы.

Нагадаем, 10 студзеня ў акцыі прадпрымальнікаў у цэнтры Менску супраць прэзыдэнцкага ўказу №760 10 студзеня бралі ўдзел каля трох тысяч чалавек. Некалькі дзясяткаў былі затрыманыя і зьбітыя.

Супраць 14-ці, ясрод якіх была і тацяна Цішкевіч, выстаўлены крымінальныя абвінавачаньні ва ўдзеле ў масавых беспарадках.

Андрэй Кім атрымаў паўтара году турмы. Уладзімеру Сяргееву і Антону Койпішу прысуджаны штрафы памерам 3,5 мільёны рублёў, дзевяць чалавек атрымалі па 2 гады абмежаваньня волі без накіраваньня ў спэцкамэндатуры. Гэта Міхаіл Пашкевіч, Аляксей Бондар, Арцём Дубскі, Алесь Стральцоў, Алесь Чарнышоў, Міхаіл Крываў, Тацяна Цішкевіч, Павел Вінаградаў, Міхаіл Субач. Максім Дашук атрымаў паўтара года абмежаваньня волі таксама без накіраваньня ў калёнію-пасяленьне, а Аляксандар Баразенка – год .

15 красавіка Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы ўхваліла рэзалюцыю аб злоўжываньнях у сыстэме крымінальнага правасудзьдзя Беларусі. Рэзалюцыя, сярод іншага заклікае праваабаронцаў весьці ўлік ня толькі ахвяраў палітычна матываваных злоўжываньняў, але й вінаватых у такіх злоўжываньнях.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG