Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Запрашэньне ў недназначную сытуацыю


Алесь Лагвінец
Алесь Лагвінец
Палітоляг Алесь Лагвінец, дарадца Аляксандра Мілінкевіча ў пытаньнях зьнешняй палітыкі, камэнтуе для “Свабоды” запрашэньне Аляксандру Лукашэнку ўдзельнічаць у праскім саміце:

“Я так разумею, што размова ідзе пра факт запрашэньня нашай краіны да ўдзелу ва “Ўсходнім партнэрстве”. На гэтым саміце Беларусь відавочна павінна быць прадстаўленая. А тое, як яна будзе прадстаўленая, я думаю, яшчэ абмяркоўваецца.

Са словаў чэскага міністра бачна, што ўлады Беларусі таксама не да канца прынялі рашэньне — варта ім патрапляць усё ж такі ў вельмі неадназначную сытуацыю, калі там будзе прысутнічаць сёньняшні рэальны кіраўнік дзяржавы, альбо зрабіць так, каб пра Беларусь склалася лепшае ўражаньне й адправіць прадстаўніка ніжэйшага ўзроўню”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG