Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гарадку паводкай змыла чалавека


Выратавальнікі ня толькі адпампоўвалі ваду са скляпоў, але й выцягнулі з рэчкі Гараджанкі мінака, якога зьнесла плыньню з драўлянага мастка ў раёне вуліцы Лугавой.

Рабочы мясцовага ільнозаводу бачыў, што масток заліло вадой, аднак вырашыў прайсьці па ім на свой страх і рызыку. Не ўтрымаўшыся за парэнчы, ён трапіў у рэчку, якая сёлета разьлілася пасьля праліўных дажджоў. Ягоныя крыкі пачулі выратавальнікі, якія ўжо некалькі дзён працуюць у аўральным рэжыме — ратуюць ад паводкі маёмасьць жыхароў вуліц Зарэчанскай, Галіцкага, Зялёнай.

Пакуль гэта адзіны выпадак, які, на шчасьце, ня скончыўся трагедыяй. У асноўным ад сёлетняй паводкі пацярпелі запасы бульбы, якая захоўвалася ў скляпах гараджан. Гаспадары хат, да якіх паднялася вада, часова перабраліся да сваякоў або суседзяў, што жывуць вышэй.

Узровень вады ў Гараджанцы быў падняўся амаль на мэтар — рака яшчэ не пасьпела вынесьці ўсе паводкавыя плыні, ды яшчэ за некалькі дажджлівых дзён выпала амаль паўмесячная норма ападкаў. Такой паводкі на Гарадоччыне не было ўжо гадоў дваццаць. Цяпер яна паступова адступае.



Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG