Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Слонімскія ўлады супраць усяго


Мясцовай арганізацыі БНФ “Адраджэньне” адмовілі ў правядзеньні чатырох пікетаў на розную тэматыку.


Паводле лідэра мясцовай арганізацыі БНФ Івана Шэгі, яны падалі заяўкі на правядзеньне чатырох пікетаў у горадзе з 22 па 26 красавіка.

На адным зь іх актывісты хацелі прыцягнуць ўвагу гараджан да праблемы абароны донараў, на другім - выступіць супраць падаражаньня лекаў, асабліва для пэнсіянэраў і людзей з малым дастаткам.

На трэцім пікеце, са слоў спадара Шэгі, мясцовыя апазыцыянэры хацелі падтрымаць палітыку Аляксандра Лукашэнкі скіраваную апошнім часам на зьбліжэньне з краінамі Эўразьвязу.

І ўрэшце 26-га плянавалі прысьвяціць пікет чарговай гадавіне Чарнобыльскай катастрофы. Месца для правядзеньня пікетаў прасілі ў чыноўнікаў толькі там, дзе дазволена гарвыканкамам.

У адмовах слонімскія чыноўнікі спаслаліся на дэкрэт прэзыдэнта і на тое, што няправільна аформленая заяўка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG