Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літва пачала імпартаваць беларускую электраэнэргію


Пра гэта са спасылкаю на агенцтва BNS піша выданьне “Литовский курьер”.

Паведамляецца, што сёлета ў сакавіку даччынае прадпрыемства расейскага “Интер РАО ЕЭС” у Літве – “Energijos realizacijos centras” (ERC) — імпартавала ўжо 85 тысяч кіляват-гадзін электраэнэргіі зь Беларусі. Імпарт электраэнэргіі ажыцьцяўляецца ў выніку падпісанага на пачатку лютага 2009 году ERC і беларускай дзяржаўнай энэргетычнай кампаніяй “Белэнэрга” доўгатэрміновай дамовы аб пастаўках электраэнэргіі ў краіны Балтыі.

Імпартаваная зь Беларусі электрычнасьць прызначаецца для балянсаваньня літоўскай энэргетычнай сыстэмы.

Нагадаем, што на патрабаваньне Эўраейскага Зьвязу Літва мусіць да 2009 году спыніць працу Ігналінскай АЭС. Разам з Эстоніяй і Латвіяй Літва плянавала пабудаваць да 2018 году новую АЭС, аднак перамовы паміж суседзямі зацягваюцца.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG