Да арышту ён быў дэпутатам абласнога савету й першым сакратаром Магілёўскага абкаму Камуністычнай партыі Беларусі. Паводле афіцыйнай інфармацыі, супраць яго заведзеныя дзьве крымінальныя справы.
Уладзімера Алейніка супрацоўнікі міліцыі затрымалі 10 сакавіка ў ягоным кабінэце падчас перадачы яму прадпрымальнікам трыццаці тысяч даляраў. Паводле пракуратуры, за гэтую суму ён меўся паспрыяць бізнэсоўцу ва ўхіленьні ад адміністрацыйнай адказнасьці.