Аднак пры гэтым ён падкрэсьліў, што сацыяльныя сфэры гэта карэктыроўка не закране. Паводле Андрэйчанкі, адбудзецца пераразьмеркаваньне інавацыйнага фонду. Тое, што ў гэтых фондах адкладзена на разьвіцьцё вытворчасьці, застанецца. А сродкі, якія прадугледжваліся на іншыя мэты, будуць сабраныя разам. Гэта прыкладна тры з паловай трыльёнаў рублёў і пераважна гэтыя грошы пойдуць на закуп айчыннай тэхнікі.
Паводле Андрэйчанкі, продаж беларускіх тавараў “ёсьць праблемай нумар адзін для нашай вытворчасьці”.