Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гілары Клінтан заступілася за аўганскіх жанчын


Гілары Клінтан на Радыё Свабода
Гілары Клінтан на Радыё Свабода

Дзяржсакратар Злучаных Штатаў Гілары Клінтан наведала штаб-кватэру Радыё Свабода/Радыё Свабодная Эўропа ў Празе і адказала на пытаньні, якія даслалі ёй слухачы аўганскай службы нашага радыё.

Адказваючы на пытаньні, Гілары Клінтан выказала спадзяваньне, што супярэчлівы новы аўганскі закон, які, паводле крытыкаў, абмяжоўвае правы жанчын, будзе адменены. Паведамляецца, што закон быў падпісаны прэзыдэнтам Аўганістану Хамідам Карзаем, але пакуль не апублікаваны афіцыйна. Па словах Клінтан, яна асабіста выказала сваю заклапочанасьць Карзаю і прэзыдэнту ЗША Бараку Абаму.

Гілары Клінтан адказвае на пытаньні аўганскіх слухачоў

Паводле Камісара ААН у правах чалавека, заканадаўчы акт забараняе шыіцкім жанчынам выходзіць з дому без “законнай” прычыны і не дазваляе ім працаваць або атрымліваць адукацыю без дазволу мужа. Акрамя таго, артыкулам, які абавязвае жонку задавольваць сэксуальныя жаданьні мужа, узаконьваецца сямейнае згвалтаваньне.

“Я вельмі занепакоеная, бо я ня думаю, што новы закон адлюстроўвае каштоўнасьці бальшыні жыхароў Аўганістану. Наколькі я разумею, гэты закон быў скіраваны на меншыню сярод меншыні і прадугледжвае рэзкія абмежаваньні для жанчын і дзяцей”, ­ сказала Г.Клінтан.

Аўганская служба нашага радыё атрымала больш за 1000 пытаньняў слухачоў да Гілары Клінтан. Сярод іншага яны выказваюць неспакой з прычыны таго, што ў выніку паветраных рэйдаў амэрыканцаў і іх саюзьнікаў з НАТО надалей церпяць цывільныя жыхары, асабліва жанчыны і дзеці.

Адзін слухач з Кабулу адзначыў, што страты сярод цывільнага насельніцтва “шкодзяць міжнароднай супольнасьці і ўзмацняюць апазыцыю”.

Спадарыня Клінтан выказала шкадаваньне з прычыны стратаў і сказала, што “калі б тыя, хто першы пачаў гвалтоўныя дзеяньні, былі спыненыя – а гэтага дабіваюцца міжнародныя сілы – гэта азначала б канец ваенных дзеяньняў і з боку ЗША, іх саюзьнікаў і Аўганскай нацыянальнай арміі”.

Яна выказала спадзяваньне, што абвешчаная Баракам Абамам новая стратэгія дапаможа пераканаць тых, хто яшчэ падтрымлівае экстрэмістаў, вярнуцца ў нармальнае грамадзтва і будаваць разам зь ім новы, моцны і бясьпечны Аўганістан.

***

У сваім выступе перад супрацоўнікамі Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа Гілары Клінтан сярод іншага зазначыла:

“За той час, што прайшоў з майго мінулага прыезду да вас 12 гадоў таму, вы пераехалі ў гэты казачны найсучасьнейшы будынак, вы дадалі праграмы для Іраку, Ірану, Паўночнага Каўказу і Аўганістану, ваша аўдыторыя істотна павялічылася, вы захавалі канкурэнтаздольнасьць у хутказьменным інфармацыйным асяродзьдзі. Гэта вельмі добрыя дасягненьні”.“За той час, што прайшоў з майго мінулага прыезду да вас 12 гадоў таму, вы пераехалі ў гэты казачны найсучасьнейшы будынак, вы дадалі праграмы для Іраку, Ірану, Паўночнага Каўказу і Аўганістану, ваша аўдыторыя істотна павялічылася, вы захавалі канкурэнтаздольнасьць у хутказьменным інфармацыйным асяродзьдзі. Гэта вельмі добрыя дасягненьні”.

“Мы з прэзыдэнтам Баракам Абамам цьвёрда верым, што нам варта больш старацца тлумачыць сэнс амэрыканскіх каштоўнасьцяў. Па-першае, мы мусім самі жыць паводле іх, а па­другое, мы мусім іх тлумачыць іншым”.

“Мы сапраўды хочам, каб узьнікла шырокае міжнароднае пагадненьне наконт каштоўнасьцяў, якія ўключаюць павагу да чалавечай годнасьці, індывідуальных правоў і абавязкаў, якія даюць кожнаму дзіцяці – і хлопчыкам і дзяўчынкам –незалежна ад таго дзе яны нарадзіліся, роўныя магчымасьці рэалізаваць дадзены ім Богам патэнцыял. Мы ведаем, што да гэтага яшчэ далёка, але мы таксама ведаем, што мы не прасунемся наперад, калі ня будзем імкнуцца наперад, і тое, што вы робіце тут – важная неабходная частка ўсяго таго, на чым стаіць Амэрыка”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG