Як сказаў “Свабодзе” сустаршыня Палітрады Анатоль Лябедзька, “будзем думаць, як гэта лепш выкарыстаць у нашай стратэгіі”.
Як сьведчаць дадзеныя сацыялягічнай лябараторыі “Novak”, аж 98% беларусаў лічаць, што ўсясьветны крызіс закрануў і Беларусь. Аднак толькі 3% вераць у тое, што крызіс можа прывесьці да зьмены ўлады ў краіне.
Выязное паседжаньне прэзыдыюму праходзіць у Вільні. Раніцай машыну, у якой ехалі Вінцук Вячорка, Аляксандар Казулін і Анатоль Лябедзька, затрымалі на беларуска-літоўскай мяжы. У Казуліна правялі асабісты надгляд. Пры планавым часе праходжаньня машыны праз мяжу —15 хвілін, апазыцыянэраў пратрымалі тут гадзіну.