Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія тэлеканалы абураныя дзеяньнямі Менску


Кіраўніцтва пяці расейскіх тэлеканалаў, якія былі ад учора выведзеныя зь беларускага эфіру, нэгаўтына ацанілі дзеяньні беларускіх уладаў.


“Мы ўспрымаем гэта як сур’ёзны і небясьпечны крок, крок дастаткова рэзкі і трывожны”—заявіў Інтэрфаксу дырэктар дырэкцыі міжнародных дачыненьняў Усерасійскай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Сяргей Кашлякоў.

Ён ня выключыў, што беларускія ўлады такім чынам хочуць зьберагчы кантроль над інфармацыйнай прасторай.

Генэральны дырэктар расейскага каналу НТВ Уладзімер Кулісьцікаў заявіў журналістам, што “гэтая акцыя зробленая яўна без уліку думкі большасьці беларускіх тэлегледачоў”.

Абурэньне таксама выказалі на Першым расейскім канале.

Учора сытуацыю з адключэньнем расейскіх тэлеканалаў з кіраўніцтвам МЗС Беларусмі абмяркоўваў намесьнік міністра замежных спраў Расеі Р.Карасін.

З 1 красавіка ў кабэльных сетак Беларусі спыненае вяшчаньне расейскага Першага каналу, “НТВ-МИР”, “РенТВ”, “ТВ-Центр Інтэрнэшнл”, “РТР- Планета”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG