Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Слонім: вуліца Войкава застаецца


Такое рашэньне вынесла тапанімічная камісія пры Слонімскім райвыканкаме на патрабаваньне жыхароў зьмяніць назву вуліцы.


Як паведамляла наша радыё, больш як 50 жыхароў вуліцы Войкава паставілі свае подпісы пад патрабаваньнем зьмяніць яе назву.

Аргумэнты былі такія, што, па-першае, Войкаў ніякага дачыненьня да Слоніма ня мае. Па-другое, у свой час ён непасрэдна ўдзельнічаў у расстрэле царскай сям’і, падпісаў дакумэнты аб выдаткаваньні вялікай колькасьці сернай кіслаты, каб цалкам зьнішчыць целы расстраляных.

Як зазначалася ў лісьце, факты гэтыя — гістарычна ўстаноўленыя й навукова даказаныя.

У адказе з Слонімскага райвыканкама гаворыцца: “Пры разглядзе Вашай заявы дачыненьне Войкава Пятра Лазаравіча да забойства царскай сям’і Мікалая II не пацьвердзіліся. Вырашылі вуліцу імя Войкава не пераймяноўваць, паколькі значная большасьць жыхароў гэтай вуліцы супраць перайменаваньня”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG