Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КДБ пагражае салігорскай актывістцы


Супрацоўнікі КДБ наведалі салігорскую школу № 10. Яны цікавіліся пасьпяховасьцю вучаніцы 11 клясы Крысьціны Самойлавай.


Цягам сутак супрацоўнікі КДБ некалькі разоў наведвалі кватэру бацькоў актывісткі “Маладога фронту”, але не засьпелі дзяўчыну дома.

Крысьціна Самойлава не выключае, што адміністрацыя школы можа атрымаць адпаведныя інструкцыі ад прадстаўнікоў улады, як гэты было ў выпадку зь яе сябрам Іванам Шылам.

Нагадаем: кіраўніка салігорскай філіі “Маладога фронту” Івана Шылу адлічылі са школы перад здачай апошняга экзамэну, і хлопец не атрымаў атэстат. Праз паўгода яго гвалтоўна забралі ў войска.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG