Так міністар пракамэнтаваў Інтэрфаксу падрыхтоўку да акцыі апазыцыі з нагоды Дня Волі ў Менску.
Ён адзначыў, што праваахоўныя органы будуць дзейнічаць “зыходзячы з сытуацыі”.
У.Навумаў мяркуе, што сёньняшняя акцыя ня будзе масавай.
“Цягам апошніх гадоў ужо бачна, што з кожным разам гэтыя мерапрыемствы наведваюцца ўсё меней”, — сказаў міністар.
Ён таксама параіў заходнім палітыкам і эўрапейскім структурам “больш уважліва сачыць за тымі падзеямі, якія адбываюцца ў іх. Чамусьці яны вельмі ўважліва глядзяць на наша мерапрыемства, якое адбываецца адзін раз на год, у той час як у іх гэта адбываецца значна часьцей”.