Птушкі з каралеўскай асанкай адарылі баранаўцаў вясновым настроем і зрабілі возера ля горада найпапулярнейшым месцам для наведваньняў.
Птушак кормяць людзі. І для многіх гэта не толькі забаўка, бо лёд на возеры адступіў толькі трошкі ад берагоў. Птушкам бракуе ежы й вады.
Баранаўцы зьдзіўляюцца, чаму мясцовыя ўлады не зьвяртаюць увагі на падзею, якая прыўнесла трохі фарбаў у гарадскую аднастайнасьць. Прынамсі, службам МНС было б не складана арганізаваць доступ да вады птушкам. Таму ратаваньнем лебедзяў баранаўцы займаюцца стыхійна, далучаючы да справы і дзяцей. Птушкі ж плацяць ім сваёй даверлівасьцю.
![](http://gdb.rferl.org/85EC22E7-8B68-4C96-B25A-23D5BE5EF4EE_w250_s.jpg)