Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фінькевіч: “Я рады, што вазьму ўдзел у Дні Волі”


Артур Фінькевіч
Артур Фінькевіч

Суд Савецкага раёну Менску пакараў грашовым штрафам у паўмільёна рублёў лідэра “Маладой Беларусі” Артура Фінькевіча, які ўжо адбыў тры дні ў ізалятары і рыхтаваўся да далейшага арышту. Як тлумачыць актывіст тое, што яго зноў не адправілі за краты? /img/icon-photogallary.gif


525 тысяч рублёў. Гэткім штрафам Савецкі суд Менску пакараў Артура Фінькевіча, лідэра незарэгістраванай арганізацыі “Маладая Беларусь”, якога арыштавалі яшчэ 20-га сакавіка. Нагадаю, тры дні актывіст адбыў у ізалятары на Акрэсьціна і сёньня ў судзе быў гатовы туды вярнуцца. Даючы суду тлумачэньні, Артур Фіньнкевіч наўпрост зьвязаў сваё затрыманьне з Днём Волі:

“Склалі на мяне пратакол, што я нібыта лаяўся матам. Гэта ўсё хлусьня, я з гэтым абсалютна нязгодны. Лічу, гэта ўсё зрабілі наўмысна толькі дзеля таго, каб не дазволіць мне ўдзельнічаць у падрыхтоўцы да Дня Волі. Нездарма пры маім затрыманьні прысутнічаў супрацоўнік КДБ Раман Сівухін, які, наколькі я ведаю, займаецца масавымі акцыямі”.

Міліцыянты Генадзь Гасцаловіч, Сяргей Сіневіч, Кірыл Кіслоў і Юры Каралькоў распавялі суду пра тое, як адбыўся іх канфлікт з Фінькевічам. Паводле сьведак, 20-га сакавіка пасьля службы яны накіраваліся ў кафэ “Санча Панса”і выпадкова на ганку кафэ сустрэлі Артура Фінькевіча, які нібыта быў нецьвярозы, наступіў аднаму зь іх на нагу ды пачаў “нецэнзурна выражацца”. Пры затрыманьні Фінькевіч сам паваліўся на зямлю, паведаміў міліцыянт Гасцэловіч:

“Там мэтраў за 30 падземны пераход. Фінькевіч туды пабег, мы за ім, у пераходзе ён упаў, мы яго схапілі, а ён і тады працягваў лаяцца матам”.

Адвакат Павал Сапелка ў судзе адзначыў, што падобныя справы з актывістамі апазыцыі, калі яны пачынаюць лаяцца матам на міліцыянтаў, адбываюцца рэгулярна напярэдадні масавых акцый. Адвакат зьвярнуў увагу суду на тое, што паказаньні міліцыянтаў супярэчылі пратаколу, складзенаму адразу пасьля затрыманьня Фінькевіча. Судзьдзя Людміла Савасьцян, аднак, прызнала актывіста вінаватым у дробным хуліганстве. Тое, што яму прысудзілі толькі грашовы штраф, Артур Фінькевіч тлумачыць канфліктам унутры ўлады:

“Мне падаецца, што там змагаюцца два кланы. Адзін спрабуе закручваць гайкі, а другі спрабуе паказаць якуюсьці лібэралізацыю. Мяркую, сутнасьць ад гэтага не мяняецца. Давялося правесьці ні за што тры дні на Акрэсьціна, але ўжо добра, што змагу быць на сьвяткаваньні Дня Волі. Гэтым я вельмі ўзрадаваны”.






















Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG