Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні напішуць чарговую дыктоўку


Агульнанацыянальную дыктоўку напішуць у нядзелю 22 сакавіка а 12-й гадзіне ў памяшканьні Таварыства беларускай школы па адрасе: вул. Будзённага, 48, п.44.

Тэкст дыктоўкі зачытае вядомая беларуская дыктарка Зінаіда Бандарэнка. Арганізатары запрашаюць усіх ахвотных і зьвяртаюць увагу на тое, што ў першую чаргу гэта жэст салідарнасьці зь беларускай мовай, зь беларускай незалежнасьцю, сьведчаньне таго, што беларуская мова жывая й мае ў нашым горадзе шмат прыхільнікаў.

Арганізатары абяцаюць, што, як і мінулым разам, усе ўдзельнікі атрымаюць памятныя асадкі й падарункі зь лягатыпам дыктоўкі. Да ўсяго, па заканчэньні ўсіх удзельнікаў запросяць на сьвяточны торт.

Летась дыктоўка праводзілася таксама 22 сакавіка, у ёй бралі ўдзел каля 300 чалавек і пісалі ў тры этапы. Як і летась, арганізоўваюць агульнанацыянальную дыктоўку ў Горадні Таварыства беларускай школы, Таварыства беларускай мовы і рух “За свабоду”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG