Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Усходняе партнэрства і Беларусь: за ці супраць?


Эўразьвяз запрашае Беларусь у праграму "Усходняе партнэрства".


Каму выгадна? Што будзе праз год?


ДЫСКУСІЯ НА СВАБОДЗЕ


Карэл Шварцэнбэрг
“Пажадана, каб мы ўсталявалі стасункі зь Беларусьсю. Мы павінны прапанаваць гэтай краіне эўрапейскую альтэрнатыву, але гэта патрабуе, каб Беларусь зьмяніла свае паводзіны ў дачыненьні да сваіх грамадзянаў” - міністар замежных спраў Чэхіі Карэл Шварцэнбэрг.



Бэніта Фэрэра-Вальднэр
“Палітычны кантэкст расейска-грузінскай вайны, крызісу і расейска-украінскага газавага канфлікту выразна загадвае нам павысіць актыўнасьць сярод нашых усходніх суседзяў” - камісарка ЭЗ у пытаньнях замежных сувязяў і палітыкі добрасуседзтва Бэніта Фэрэра-Вальднэр




Дзяніс Мельянцоў
“Зараз Беларусь ня можа разьлічваць на падключэньне да гэтай ініцыятывы ні ў якім сэнсе, паколькі мы наагул ня маем адносінаў з Эўразьвязам”, - беларускі палітоляг Дзяніс Мельянцоў.




Анатоль Лябедзька
“Уцягваньне Беларусі ў праграмы Эўразьвязу — гэта, безумоўна, плюс, калі мы зыходзім з інтарэсаў краіны і людзей, якія тут жывуць. Мы гэта змушаны і павінны вітаць. З другога боку, дрэнна, што ўсё адбываецца неяк за межамі адкрытага перамоўнага працэсу. Тыя рашэньні, якія прымаюцца, паходзяць з кулюараў. А прырода іх зьяўленьня не заўсёды зразумелая. І гэта мінус, які абцяжарвае саму сытуацыю. А так, калі Беларусь cпрычыніцца да праграмаў, якія будуць тычыцца адукацыі, аховы здароўя, памежнага супрацоўніцтва ці іншага, то гэта добра. І аб’яднаныя дэмсылы гатовыя ўнесьці свой унёсак у гэтыя праграмы”. - сустаршыня Палітрады АДС Анатоль Лябедзька.


Сяргей Мартынаў
“Нашым прынцыповым падыходам зьяўляецца тое, што гэтае партнэрства павінна быць раўнапраўным… “Усе кампанэнты шматбаковага ўзаемадзеяньня ўсяго нашага рэгіёну павінныя ажыцьцяўляцца на роўнай аснове. Гэта прынцыповая пазыцыя Беларусі, і яна падзяляецца Эўразьвязам… Калі ў такім выглядзе, як мы абмяркоўвалі, партнэрства будзе канчаткова зацьверджана, то можна меркаваць, што Беларусь прыме ў ім канструктыўны ўдзел”, - кіраўнік МЗС Беларусі Сяргей Мартынаў.


Фёдараў Лук'янаў
“Усходняе партнэрства – гэта добрая форма прадэманстраваць падтрымку, не беручы на сябе ніякіх канкрэтных абавязацельстваў” - расейскі палітоляг Фёдар Лук’янаў.





Жан-Эрык Гольцапфэль
“Краіны, якія ўваходзяць ва Ўсходняе партнэрства, маюць агульную гісторыю, вельмі падобную бягучую сытуацыю. Усе яны належаць да пераходных краінаў, перад імі ўсімі стаяць прыкладна адны і тыя ж праблемы. Акрамя таго, у будучыні магчыма разьвіцьцё гэтай ініцыятывы. Бо сярод шасьці краінаў тры (Малдова, Украіна, Беларусь) стаяць трохі асобна. І, магчыма, у дачыненьні да іх ініцыятыва неяк эвалюцыянуе. Але ўжо добра, што Ўсходняе партнэрства было абвешчана” - кіраўнік прадстаўніцтва Эўракамісіі ў Беларусі Жан-Эрык Гольцапфэль.


"Эўразьвяз не распачне разьвіцьцё дыялёгу з Беларусьсю, пакуль не пераканаецца, што лібэралізацыя ў краіне мае доўгатэрміновую пэрспэктыву" - дырэктар Цэнтра эўрапейскіх рэформаў (Вялікая Брытанія) Чарльз Грант.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG