Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мілінкевіч: “Праводзіць палітыку дазаванага перніка, а не бізуна”


Лідэр руху “За Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч прымае ўдзел у саміце Эўрапейскай народнай партыі (ЕРР).

Як паведаміла прэсавая служба руху “За Свабоду”, на сустрэчу ў Брусэль яго запрасіў старшыня Эўрапейскай народнай партыі Вільфрэд Мартэнс. У дыскусіі па пытаньнях пераадоленьня сусветнага фінансавага крызіса і эканамічнай рэцэсіі, праграмы “Усходняга партнёрства” удзельнічаюць Нікаля Сарказі, Ангела Мэркэль, Сільвіа Бэрлусконі, Жазэ-Мануэль Бароза, Дональд Туск, Мірэк Тапалянэк, Валдзіс Дамброўскі, Андрыюс Кубілюс і ншыя.

Лідэр Руху “За Свабоду” зьвярнуў увагу эўрапейскіх кіраўнікоў на тое, што дзесяць мільёнаў эўрапейцаў рызыкуюць згубіць незалежнасьць сваёй дзяржавы і шанец на свабоду: “Калі мы думаем пра лёс беларусаў, то трэба праводзіць палітыку дазаванага перніка, а не бізуна. Такая палітыка будзе больш плённай і пэрспэктыўнай”.

У сваім выступе Аляксандр Мілінкевіч адзначыў, што “страта незалежнасьці будзе азначаць зьнікненьне шанцаў на дэмакратызацыю і эўрапеізацыю Беларусі. Дзьверы ў Эўропу можна адчыняць шырэй, або часткова прыкрываць. Толькі нельга яе зачыняць цалкам перад беларускім народам. Адмова ад працягу дыялёгу можа назаўседы выключыць нашу краіну з працэсаў эўраінтэграцыі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG