Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ідэалягічных начальнікаў зьнялі за “службовую неадпаведнасьць”


Аляксандар Косінец
Аляксандар Косінец

“Неадпаведнасьць” выявілася ў тым, што нядаўна прызначанаму старшыні аблвыканкаму Аляксандру Косінцу не спадабаўся сьвяточны канцэрт, прысьвечаны дню 8 сакавіка.


У выніку намесьнік старшыні гарвыканкаму па ідэалягічнай працы Павал Лосіч і начальнік аддзелу культуры Віктар Кібісаў, які адпрацаваў у гэтай якасьці больш за 25 гадоў, былі пазбаўленыя сваіх пасадаў.

Афіцыйныя СМІ дагэтуль не зьмясьцілі паведамленьня пра кадравыя зьмены ў гарвыканкаме. Хто зойме вакантныя пакуль пасады, невядома.

Прычыны незадавальненьня старшыні аблвыканкаму нават у асяродку віцебскіх чыноўнікаў называюць розныя. Адны кажуць, што не спадабалася вядучая канцэрту, іншыя — што выступ гасьцей, запрошаных з Санкт-Пецярбурскага тэатру апэрэты, быў няўдалым. Нехта заўважыў, што спадара Косінца ўразіла, як мала было гледачоў у вялікай залі культурнага цэнтру “Віцебск”, а камусьці падаецца, што новы кіраўнік вобласьці проста распачаў ратацыю кадраў, падбіраючы сабе новую каманду.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG