Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускіх пісьменьнікаў прынялі ў эўрапейскую супольнасьць


Алесь Пашкевіч
Алесь Пашкевіч

Саюз беларускіх пісьменьнікаў стаў членам Эўрапейскай пісьменьніцкай рады, штаб-кватэра якой знаходзіцца ў Брусэлі, і Асацыяцыі балтыйскіх пісьменьніцкіх саюзаў з цэнтральным кіраўніцтвам ў Швэцыі.

Дамовы пра гэта сёньня легітымізавала рада Саюзу беларускіх пісьменьнікаў. Гэта азначае, што апальная ў Беларусі грамадзкая пісьменьніцкая супольнасьць стала паўнамоцным удзельнікам міжнародных літаратурных арганізацыяў, — сказаў нашаму радыё старшыня СБП Алесь Пашкевіч.

“Наш Саюз беларускіх пісьменьнікаў займеў выхад да Балтыйскага мора. Такім чынам Беларусь цяпер мае хоць літаратурны, але выхад да Балтыйскага мора. У асацыяцыю балтыйскіх пісьменьніцкіх саюзаў уваходзяць пісьменьніцкія арганізацыі Нямеччыны, Швэцыі, Нарвэгіі, Фінляндыі, Літвы, Латвіі і Эстоніі. І вось цяпер членам гэтай арганізацыі стаў і Саюз беларускіх пісьменьнікаў.

Былі праведзеныя перамовы. Нашы дэлегаты прысутнічалі на асамблеях і адной і другой арганізацыі. Удзел у іх дае шмат пэрспэктыў для нашага Саюзу. Ня толькі выхад на міжнародны ўзровень мы займелі, ня толькі пра нашы дасягненьні і нашы клопаты будзе ведаць эўрапейская пісьменьніцкая супольнасьць, але гэта дае нам права ўдзельнічаць не як гасьцям, а гаспадарам у эўрапейскіх пісьменьніцкіх форумах. Вось у Эстоніі ў чэрвені будзе такі пісьменьніцкі форум і дэлегацыя ад нашага Саюзу будзе на ім браць удзел ужо як паўнапраўны сябра.

Так што цяпер мы маем трыбуны і для міжнароднага рэзанансу пра нашы справы, і для непасрэднага ўдзелу ў абмеркаваньні праблемаў эўрапейскай пісьменьніцкай супольнасьці на міжнародных форумах”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG