Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Госьць онлайн-канфэрэнцыі – Алесь Бяляцкі


Адбылася онлайн-канфэрэнцыя з кіраўніком праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесем Бяляцкім. Паводле амэрыканскай арганізацыі "Freedom House", Беларусь знаходзіцца ў двадцатцы самых несвабодных краінаў сьвету.

Прычытаць можна ТУТ.

Алесь Бяляцкі нарадзіўся 25 верасьня 1962 г. у Сартавальскім раёне Карэліі (Расея). Скончыў гістарычна-філялягічны факультэт Гомельскага ўнівэрсытэту, асьпірантуру Інстытуту літаратуры АН Беларусі. Працаваў дырэктарам літаратурнага музэю Максіма Багдановіча (1989 – 1998). Адзін з заснавальнікаў таварыства маладых літаратараў “Тутэйшыя” і яго старшыня ў 1986 – 1989 гг. Быў дэпутатам Менскага гарсавету (1992 – 1996). Сябра Аргкамітэту Беларускага народнага фронту “Адраджэньне” (1988), быў намесьнікам старшыні Партыі БНФ.

З 1996 году – кіраўнік праваабарончага цэнтру “Вясна”, які пазьней быў забаронены ўладамі.

У сакавіку 2006 году Вацлаў Гавэл уручыў Алесю Бяляцкаму прэмію "Homo Homini" за праваабарончую дзейнасьць.

У інтэрвію “Свабодзе” Алесь Бяляцкі сказаў: “Сытуацыя з правамі чалавека за апошнія паўгады зрушылася. Нельга сказаць, што яна ідзе прамым кірункам у бок дэмакратызацыі, ідуць нейкія хістаньні туды-сюды. Трэба адзначыць як станоўчае, напрыклад рэзкае зьмяншэньне колькасьці адміністрацыйных затрыманьняў, так і адмоўнае – калі летась былі выпушчаныя палітзьняволеныя, а вось цяпер літаральна на нашых вачах яны зьявіліся зноў. Мне падаецца, што ўлады шукаюць цяпер нейкія іншыя спосабы кантролю над грамадзянскай супольнасьцю, можа быць, не такія брутальныя, як яны былі летась-пазалетась. Але, тым ня менш, я абсалютна ня бачу добрай ахвоты распачаць дэмакратычныя перамены”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG