Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэзэрвы крычаць пра крызіс


За першыя два месяцы сёлетняга году золатавалютныя рэзэрвы Беларусі ўзрасьлі на 152 мільёны даляраў.


Пра гэта паведамляецца ў прэсавым рэлізе, які сёньня распаўсюдзіў Нацыянальны банк Беларусі. У дакумэнце адзначаецца, што “Станоўча паўплывалі на рост золатавалютных рэзэрваў у студзені-лютым паступленьне першай траншы крэдыту Міжнароднага валютнага фонду, а таксама сродкаў ад продажу пакета акцыяў “Белтрансгаз”.

Яраслаў Раманчук
Кіраўнік навукова-дасьледчага цэнтру Мізэса Яраслаў Раманчук называе такі рост “капеечным”:

“Справа ў тым, што Нацыянальны банк можа купляць валюту, не даючы такой магчымасьці камусьці яшчэ. Ён можа карыстацца крэдытамі, а таксама рэзэрвамі іншых арганізацыяў. Бачна, што Нацбанк стараецца мабілізаваць усё, што ёсьць, на час перамоваў зь Міжнародным валютным фондам. Але такая палітыка, па сутнасьці, яшчэ не прызнае крызісу, хаця ўсе паказчыкі, якія існуюць, ужо пра гэта крычаць”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG