Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экспэрты заклікалі ЭЗ працягнуць прыпыненьне санкцый


Напярэдадні сёньняшняй дыскусіі ў Брусэлі аб цяперашнім становішчы ў Беларусі беларускія экспэрты правялі тут спэцыяльны брыфінг. Мерапрыемства прайшло у сталым прадстаўніцтве Славаччыны ў Эўразьвязе. І гэта невыпадкова – яго ачольвае Любамір Рэгак, які яшчэ нядаўна кіраваў дыпляматычнай місіяй Славаччыны ў Менску.


На брыфінгу прысутнічалі прадстаўнікі Камітэту па палітыцы і бясьпецы Рады Эўразьвязу, Працоўнай групы па Ўсходняй Эўропе і Цэнтральнай Азіі ды іншыя.

“Зьмены, што адбыліся ў Беларусі, зьяўляюцца касмэтычнымі, а нязначны прагрэс нівэляваны новымі рэпрэсіямі. Тым ня менш, згортваньне дыялёгу з Беларусьсю было б найгоршым варыянтам для будучыні дэмакратыі ў краіне і для дачыненьняў паміж Беларусьсю і Эўразьвязам”. Менавіта гэта тэза была галоўнай у выказваньнях, паведамляе з Брусэлю прэсавая служба “Офісу за дэмакратычную Беларусь”.

Экспэрты, прадстаўленыя дырэктарам Беларускага інстытута стратэгічных дасьледаваньняў Віталём Сіліцкім, старшынёй Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанай Літвіной і незалежным журналістам Аляксандрам Тамковічам, заклікалі Раду Эўразьвязу працягнуць прыпыненьне дзеяньняў санкцый яшчэ на паўгода.

Па заканчэньні дыскусіі была зладжана прэзэнтацыя трох кніг Аляксандра Тамковіча - “Будзіцелі”, “Жанчыны” і “Асобы”. А беларускія ўдзельнікі сустрэчы напісалі яшчэ і дыктоўку на тэкст “Родная мова”. Яе ініцыявалі Любамір Рэгак, філёзаф Уладзімер Падгол і “Офіс за дэмакратычную Беларусь”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG