Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка “выселіў” гасьцей гатэлю


Гатэль “Гранд”

Як стала вядома некаторым сэрбскім інфармацыйным агенцыям, дзеля таго, каб сьвіта прэзыдэнта (сваякі, лекары, кухары, ахова ды іншы пэрсанал) магла разьмесьціцца ў гатэлі “Гранд”, некаторым яго сталым гасьцям было прапанавана пераехаць у іншыя гатэлі курорту.

Прадстаўнікі адміністрацыі, аднак, ня кажуць, колькі канкрэтна нумароў і апартамэнтаў заняла беларуская “каманда”.

Паведамляецца, што за дзень да прыезду ў гатэль беларускага кіраўніка, у некаторых нумарах памянялі мэблю і ўсталявалі адмысловыя ложкі.

Карэспандэнты шэрагу выданьняў, што гэтымі днямі бачылі ў рэстарацы гатэлю “Гранд” прэзыдэнта Сэрбіі Барыса Тадзіча. Ці адбылася сустрэча абодвух палітыкаў, аднак, не вядома.
XS
SM
MD
LG