Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Я.Сарыюш-Вольскі: замест турмаў апазыцыянэраў адправілі ў войска


Кіраўнік Камісіі замежных спраў Эўрапарлямэнту Яцэк Сарыюш-Вольскі пракамэнтаваў пэрспэктывы ўваходжаньня Беларусі ў праграму “Ўсходняе партнэрства”.

У залежнасьці ад таго, наколькі Беларусь наблізіцца да эўрапейскіх стандартаў, яна будзе або цалкам, або часткова ўключана ў праект "Усходняе партнэрства". Як паведамляе БелаПАН, такую думку выказаў старшыня камісіі замежных спраў Эўрапейскага парлямэнту Яцэк Сарыюш-Вольскі 26 лютага ў Брусэлі на сустрэчы з журналістамі зь Беларусі, Расіі, Украіны і Малдовы.

Сёньня, па ацэнцы прадстаўніка Эўрапарлямэнту, сытуацыя ў Беларусі паступова паляпшаецца: больш свабоды атрымала незалежная прэса, зарэгістраваны рух "За Свабоду" Аляксандра Мілінкевіча. Разам з тым захоўваецца пэўны ціск на дэмакратычную апазыцыю, канстатаваў ён. "Так, замест турмаў лідэраў апазыцыі адправілі ў армію", — сказаў Я.Сарыюш-Вольскі.

Паводле словаў прадстаўніка Эўрапарлямэнту, сур'ёзнай перашкодай для ўключэньня Беларусі ва Ўсходняе партнэрства можа стаць прызнаньне ёю незалежнасьці Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі.

Як зазначыў Я.Сарыуш-Вольскі, Беларусь сама выказвала зацікаўленасьць ва ўключэньні ў праграму "Усходняе партнэрства".

"Галоўная выгада ад удзелу ў праграме ня грошы і трансфэр, а стварэньне зоны свабоднага гандлю ды інвэстыцыі паміж Беларусьсю і ЭС, забесьпячэньне свабоднага перамяшчэньня людзей", — падкрэсьліў ён.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG