Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўропа чакае ад Менску новых крокаў


Гюнтэр Ноке<br />&nbsp;
Гюнтэр Ноке<br />&nbsp;
Увечары 25 лютага ў Менск з двухдзённым візытам накіроўваецца ўпаўнаважаны міністэрства замежных спраў Нямеччыны па палітыцы ў галіне правоў чалавека і гуманітарнай дапамогі Гюнтэр Ноке. Разам зь ім ляцяць і амбасадары ў правах чалавека з Даніі, Фінляндыі і Нідэрляндаў.

Пра гэта паведамляецца ў прэсавым рэлізе, якія распаўсюдзіла сёньня амбасада Нямеччыны ў Беларусі. У Менску замежныя дыпляматы сустрэнуцца зь беларускімі афіцыйнымі асобамі, а таксама з прадстаўнікамі апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці.

Перад паездкай упаўнаважаны заявіў:

“Мы вітаем нядаўнія крокі ў кірунку дэмакратычных рэформаў. Аднак на шляху да сапраўдных і ўстойлівых рэформаў за імі павінна адбыцца яшчэ шмат значных крокаў, якія будуць уключаць у сябе дыялёг з апазыцыяй і грамадзянскай супольнасьцю”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG