Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рыгору Барадуліну – 74


Сёньня дзень нараджэньня народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна.

“Паэзія Барадуліна – чыстай красы Боская паэзія беларусаў, крыніца нацыянальнага натхненьня, складнік яе спрадвечнага духоўнага набытку. Тое асабліва адчувальна, калі апынуцца ў расстаньні зь ёю...” – пісаў Васіль Быкаў, які называў Рыгора Барадуліна сваім найбліжэйшым сябрам. Блізкае сяброўства зьвязвала Барадуліна і з Уладзімерам Караткевічам.

Рыгор Барадулін – аўтар дзясяткаў паэтычных і літаратурна-крытычных кніг, адна зь іх – “Дуліна ад Барадуліна” – выйшла ў сэрыі “Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе”.

Апошняя кніга Барадуліна – ягонае ліставаньне з Васілём Быкавым “Дажыць да зялёнай травы...” – пабачыла сьвет у мінулым годзе.

Тут онлайн-канфэрэнцыя з Рыгорам Барадуліным на сайце "Свабоды".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG