Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Юрый Лявонаў пераведзены ў турэмны шпіталь


Юры Лявонаў
Юры Лявонаў

Юрый Лявонаў пераведзены ў турэмны шпіталь на вуліцы Кальварыйскай у Менску. Пра гэта БелаПАН паведаміла яго дачка Юлія Лявонава.


Паводле яе слоў, 16 лютага яна прыехала ў Менск, каб перадаць бацьку перадачу. "У СІЗА мне сказалі, што ён пераведзены ў шпіталь ў нядзелю, 15 лютага", — сказала Ю.Лявонава.

"Я размаўляла са сьледчым. Ён паведаміў, што тату паклалі ў Рэспубліканскі турэмны шпіталь на Кальварыйскай вуліцы з дыягназам "камяні ў нырках". Такі дыягназ ня вельмі праўдападобны. Сам сьледчы паехаў у Ваўкавыск, і яго ў Менску няма. Таксама мне не ўдалося зьвязацца з адвакатам — ён быў недаступны па мабільным тэлефоне. Я прыйшла ў адвакацкую кантору, у якой ён працуе, і мне сказалі, што адвакат у камандзіроўцы", — кажа Ю.Лявонава.

Паводле яе слоў, да арышту ў яе бацькі праблем з ныркамі не ўзьнікала.

Юрыя Лявонава затрымалі 8 лютага ў Ваўкавыску (Гарадзенская вобласьць) разам з Мікалаем Аўтуховічам і Ўладзімерам Асіпенкам. Ім пакуль не высунулі абвінавачаньняў. Тэрмін утрыманьня пад вартай працягнулі да 10 дзён. 11 лютага ўсіх трох перавялі ў сьледчы ізалятар на вуліцы Валадарскага ў Менску.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG