Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мартынаў: Гэта не палітвязьні


Сяргей Мартынаў
Сяргей Мартынаў

“Мы не арыштоўвалі б беспадстаўна людзей. Асабліва, калі б гэта магло пагоршыць нашыя стасункі з Эўразьвязам”, - завіў міністар замежных справаў Беларусі Сяргей Мартынаў.


Такімі словамі дыплямат у інтэрвію нямецкаму выданьню “Франкфуртэр Альгемайнэ Цайтунг” адказаў на пытаньне пра арышт былога палітвязьня прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча, былога палітвязьня Юрыя Лявонава і Ўладзімера Асіпенкі, паведамляе БелаПАН.

“Гэтым грамадзянам у законным парадку павінна быць вылучанае абвінавачаньне, паколькі ў праваахоўных органаў маюцца дастатковыя падставы падазраваць іх у крымінальнай дзейнасьці. Тут няма ніякай палітычнай падаплёкі,” – запэўніў Мартынаў.

Аўтуховіча, Лявонава і Асіпенку затрымалі 8 лютага ў Ваўкавыску (Гарадзенская вобласьць). Ім пакуль не высунулі абвінавачаньняў. Тэрмін утрыманьня пад вартай працягнулі да 10 дзён. 11 лютага ўсіх трох перавялі ў сьледчы ізалятар на вуліцы Валадарскага ў Менску.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG