Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску прайшла акцыя салідарнасьці з затрыманымі


Пікет у падтрымку затрыманых у Ваўкавыску адбыўся каля ганку ізалятару па вуліцы Валадарскага.

У ёй узялі ўдзел каля двух дзесяткаў актывістаў незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт”.

Яны сталі з партрэтамі Мікалая Аўтуховіча, Юрыя Лявонава і Уладзімера Асіпенкі й скандавалі — “Свабоду Аўтуховічу, Лявонаву, Асіпенку!”. Да іх падышоў супрацоўнік міліцыі, і запытаўся, ці ёсьць у іх дазвол. Яму адказалі, што праводзяць пікет супраць затрыманьня актывістаў апазыцыі. Мінакі рэагавалі вельмі станоўча, пыталіся, чаму стаяў пікет. Удзельнікаў пікету падчас акцыі міліцыя не затрымлівала.

Пазьней на праспэкце Незалежнасьці ў цэнтры гораду спэцназаўцы затрымалі лідэра незарэгістраванага “Маладога фронту” Зьмітра Дашкевіча і ягонага паплечніка Міколу Дземідзенку. Затрыманых даставілі ў гарадзкое аддзяленьне міліцыі Ленінскага раёну сталіцы.

Пазьней Зьмітра Дашкевіча павезьлі ў Ленінскі РАУС, які знаходзіцца ў на 2-м Роварным завулку ў Серабранцы. На Дашкевіча і Дземідзенку склалі пратакол за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве й пакінулі ў пастарунку да раніцы. 13 лютага іх будуць судзіць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG