Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі ў меншыя кватэры пераселена 215 сем’яў


Летась у Беларусі па пазовах жыльлёва-камунальных службаў было выселена 215 сем’яў. Гэта менш, чым у 2007 годзе – за няўплату камунальных паслугаў было выселена 304 сям’і.

Усяго ж у суды ў 2008 годзе было пададзена 687 заяваў на высяленьне.

Высяленьне з кватэры за даўгі па квартплаце – сапраўды крайні крок. Гэта прадугледжана артыкулам 71 Жыльлёвага кодэксу і можа быць выкарыстана ў дачыненьні жыльцоў, якія паўгода ня плацяць за жытло без паважных прычынаў. Але і камунальнікі, і юрысты падкрэсьліваюць, што перад тым, як выселіць “праблемнага жыхара”, яго папярэджваюць вусна і пісьмова. Тлумачыць юрыст Ўпраўленьня жыльлёва-камунальнай гаспадаркі:

Канечне, спачатку ім даюць прадпісаньне – да пэўнага часу пагасіць запазычанасьць
“Канечне, спачатку ім даюць прадпісаньне – да пэўнага часу пагасіць запазычанасьць. У адваротным выпадку адключаюць спачатку ваду, газ, а толькі потым перасяляюць, калі ўсе захады вычарпаныя. І калі неаднаразова ўжо былі пазовы ў судзе аб спагнаньні гэтай запазычанасьці. Самых злосных няплатнікаў перасяляюць. І вялікая запазычанасьць павінна быць – па 3 – 7 мільёнаў у людзей бывае”.

Ці парушаюцца ў выпадку перасяленьня правы чалавека, наколькі гэта гуманна – разважае старшыня Беларускага Хэльсынскага камітэту Алег Гулак:

“У любым выпадку, за аказаныя паслугі трэба плаціць. І калі нехта ня плаціць, гэта азначае, што паслугі павінен аплачваць нехта іншы.
У любым выпадку, за аказаныя паслугі трэба плаціць
На жаль, у нас не настолькі добра пастаўлена сацыяльная работа, каб людзям у такіх складаных сытуацыях можна было дапамагчы і выратаваць ад такога перасяленьня. І зараз падчас крызісу, пагаршэньня сытуацыі і павышэньня коштаў па камунальныя паслугі гэта праблема будзе ўзрастаць”.

Толькі ў сталіцы каля 40 тысяч кватэранаймальнікаў хранічна не аплачваюць камунальныя паслугі. У краіне сума запазычанасьці перад камунальнай гаспадаркай – больш за 40 мільярдаў рублёў. Колькасьць перасяленцаў магла быць і большая, кажа юрыст Упраўленьня ЖКГ:

На вуліцу ж не высяляюць
“У нас вельмі малы абменны фонд. Каб было больш свабодных кватэр меншай плошчы, куды можна было б перасяляць – іх было б больш, а пакуль ня так і шмат. Таму што няма баракаў, свабодных кватэр меншай плошчы. Як толькі зьяўляюцца – пачынаецца перасяленьне ў кватэру меншай плошчы, горшай камфортнасьці. На вуліцу ж не высяляюць”.

Камунальнікі шукаюць іншыя формы ўзьдзеяньня на зацятых няплатнікаў камунальных паслуг. Дзейсным захадам стала і ўключэньне ў так званыя сьпісы невыязных праз мяжу. Праваабаронца Алег Гулак кажа:

“Ня проста за няўплату камунальных паслугаў а калі ёсьць рашэньне суду аб спагнаньні запазычанасьці. І калі гэта рашэньне ня будзе выконвацца, то могуць уключыць у сьпіс невыязных. Але гэта ўжо іншая праблема. На маю думку, вось гэта норма аб абмежаваньні выезду парушае правы чалавека: права на свабодны выезд. А плаціць трэба. Але трэба шукаць іншыя магчымасьці для спагнаньня”.

Што да кантынгенту няплатнікаў, самыя зацятыя – гэта праблемныя сем'і, беспрацоўныя і малазабясьпечаныя, шматдзетныя сям'і, пэнсіянэры.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG