Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нью-Ёрку - акцыя супраць “палітычных прызываў”


Адна з акцыяў пратэсту каля амбасады Беларусі ў ЗША ў 2007 годзе
Адна з акцыяў пратэсту каля амбасады Беларусі ў ЗША ў 2007 годзе

Беларускі Моладзевы Рух Амэрыкі зьвяртаецца з заклікам да беларусаў Амэрыкі і іншых краін падтрымаць беларускіх моладзевых актывістаў Івана Шылу, Франака Вячорку і Зьміцера Хведарука, выступіць разам супраць палітычна матываваных прызываў у войска беларускіх грамадзян ды правесьці акцыю ў падтрымку маладзёнаў каля беларускіх амбасадаў у розных краінах сьвету ды каля будынку ААН у Ню-Ёрку.


БМРА інфармуе, што прызывы моладзевых актывістаў праходзяць нягледзячы на раней прынятыя мэдкамісіямі ваенкаматаў заключэньні аб непрыдатнасьці іх да службы ў войску. “Мы ўпэўнены, што гэтыя дзеяньні наўпрост зьвязаныя зь актыўнай грамадзянскай пазыцыяй маладзёнаў. І прызывы ў войска – гэта працяг іх перасьледу ў мінулым", -- заяўляе БМРА.

БМРА паведамляе Арганізацыі Аб'яднаных Нацыяў і Дзярждэпартамэнту і Адміністрацыі прэзыдэнта ЗША пра зьдзейсьненыя парушэньні заканадаўства і працяг палітычнага перасьледу людзей на Беларусі, нягледзячы на абвешчаны прадстаўнікамі ўлады шлях да дэмакратызацыі і лібэралізацыі грамадзтва.

Акцыя падтрымкі беларускіх грамадзянскіх актывістаў адбудзецца ў Нью-Ёрку ў суботу 7 лютага насупраць будынку ААН а 14-й гадзіне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG