Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адрасы крызісу: тэлевізар пры сьвятле не гляджу


Фінансавы крызіс змушае беларускія прадпрыемствы зьніжаць кошты на заляжалую прадукцыю. Таксама вытворцы мусяць тэрмінова абнаўляць асартымэнт тавараў. І нават пэнсіянэры ў крызіс становяцца вынаходнікамі.


ВІЦЕБСК

У Віцебску праблемы зазнае вытворчасьць тэлевізараў. Журналістка Браніслава Станкевіч паведамляе, што ў крызіс “Віцязь” ратуецца праз вытворчасьць прасаў, чайнікаў і нават будаўнічых матэрыялаў.

“Віцязь”: не бяруць тэлевізары — возьмуць будматэрыялы

Са збытам профільнай прадукцыі — тэлевізараў — “Віцязь” мае вялікія праблемы. Пра гэта распавядаюць працаўнікі прадпрыемства, да прыкладу, спадар Вячаслаў:

“Зараз з экспартам праблемы — гэта я пра тэлевізары кажу. Раней мы пастаўлялі ў замежжа вялікую колькасьць, а цяпер кожная дзяржава дбае пра свой рынак і бярэ ўсяго меней, бо праз крызіс зьнізіўся спажывецкі попыт. Ён, відаць, зьнізіўся і ў Беларусі, і ў Расеі, і ў іншых краінах. Значыць, цяпер верагодным выглядае зьніжэньне коштаў, а калі зьніжэньне коштаў ды зьніжэньне выпуску — дык могуць быць і скарачэньні”.

Рабочых пакуль пра магчымыя скарачэньні не папярэджваюць. Супрацоўнік адміністрацыі прадпрыемства Сяргей Анатольевіч кажа, што ратаваць становішча “Віцязь” спрабуе праз выпуск бытавой тэхнікі — тут спадзяюцца, што яна будзе прадавацца лепш за тэлевізары:

“Так, пакуль цяжка. Увесь час нейкія праблемы, нейкія пытаньні. Працуем у напружаньні. Спрабуем новую прадукцыю выводзіць на рынкі — гэта будуць электрафэны, а раней вывелі на рынак чайнікі, пыласмокі. І па тэлевізарах будзем пашыраць асартымэнт”.

Каб падвысіць збыт гэтых вырабаў, старшыня аблвыканкаму Аляксандар Косінец падчас нядаўняга візыту на “Віцязь” загадаў неадкладна пашырыць рэкляму тамтэйшае прадукцыі — замовіць відэаролікі на тэлебачаньні, артыкулы ў прэсе, рэклямныя плякаты на гарадзкіх бігбордах.

ГОМЕЛЬ

Церпячы ад крызісу, гомельскія пэнсіянэры дзеля эканоміі становяцца нават вынаходнікамі. Да прыкладу, спадарыня Раіса 37 гадоў працавала выхавацелькай. Пэнсію ёй прызначылі невялікую. Эканоміць даводзіцца на ўсім, у тым ліку й на электраэнэргіі. У ЖЭСе дзівяцца, чаму ў яе колькасьць спажытай электраэнэргіі на месяц ледзь дацягвае да 30 кіляват. Прыходзілі нават кантралёры. А ў пэнсіянэркі — свае маленькія вынаходкі:

"Калі й трэба, то лямпачку не запальваю, чакаю раніцы"

“Ідзе эканомія, карацей кажучы, эканомлю. Не ўключаю ўсе электралямпачкі. Тэлевізар пры сьвятле не гляджу. Выключаю. У дзевяць вечара кладуся спаць. І раніцай ляжу, пакуль ня стане відно. Нават калі й трэба, не ўстаю, ляжу. Каб сьвятло не запальваць”.

Пэнсіянэрка спадарыня Надзея, у сваю чаргу, кажа, што асабіста ёй больш за ўсё зараз даводзіцца ашчаджаць на ўласным харчаваньні. Тут таксама свая навука выжываць:

"Купляем субпрадукты і костачкі"

“Каўбасы дарагія, мяса не купляем. Бяром усё таньнейшае — субпрадукты, костачкі для супу й баршчу. Каўбасу нават па 10 тысяч ужо не бяру, а па 5—7 тысяч. Смачная, нясмачная, а што рабіць? Калі есьці захочаш, будзеш браць. Разьлічваеш, каб хапіла ад пэнсіі да пэнсіі. Бо на адну пэнсію трэба заплаціць за цяпло, за кватэру, за тэлефон — за ўсё заплаціць. А на харчы — што ўжо там застаецца? Дробязь! Адны капейкі!”

А вось пэнсіянэрка Ганна распавяла, што яны з мужам недалічыліся ў пэнсіі за студзень трынаццаці з паловай тысячаў рублёў:

“Муж атрымліваў 482 тысячы пэнсіі — дык зьнялі 13 тысяч 500 рублёў. Мы хадзілі ў райсабес: не разумеем, што такое. Нам сказалі, што раней была даплата, а цяпер яе зьнялі. Чэсна не сказалі”.

БАБРУЙСК


Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў пазбаўляецца цяпер ад вялікіх запасаў гатовай прадукцыі. Пра своеасаблівае наватарства бабруйскіх вытворцаў — Андрэй Белагубаў:
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG