Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мартынаў: “Усходняе партнэрства павінна быць усеабдымным”


Бэніта Фэрэра-Вальднэр і Сяргей Мартынаў
Бэніта Фэрэра-Вальднэр і Сяргей Мартынаў

Cёньня ў Брусэлі “тройка” Эўразьвязу правяла перамовы зь міністрам замежных справаў Беларусі Сяргеем Мартынавым.


Міністэрства замежных справаў Беларусі распаўсюдзіла стэнаграму падыходу да прэсы міністра замежных спраў Беларусі Сяргея Мартынава.

Ён заявіў:

“З тройкай мы абмеркавалі некалькі тэмаў. Вядома, агульныя стасункі паміж Эўразьвязам і Беларусьсю. Таксама ты абмеркавалі супрацоўніцтва ў эканоміцы і энэргетыцы. Шмат увагі было нададзена Праграме Ўсходняга партнэрства. Я выказаў наша станоўчае стаўленьне да ідэі і канцэпцыі Ўсходняга партнэрства, нашу пазытыўную ацэнку гэтага дакумэнту, які ёсьць цяпер, і наша спадзяваньне, што калі ён будзе дапрацаваны, ён будзе ўтрымліваць умовы для роўнага шматбаковага ўдзелу краінаў. Усходняе партнэрства павінна быць усеабдымным па вызначэньню. Калі праграма ня будзе ўсеабдымнай, тады яна губляе свой сэнс”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG