Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апазыцыі няма месца ў палацах


Ініцыятары збору подпісаў за зьмяненьне выбарчага заканадаўства Беларусі вымушаны правесьці свой устаноўчы сход на сьвежым паветры.

Да такога рашэньня прыйшоў сёньня прэзыдыюм Аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі.

Анатоль Лябедзька
Сустаршыня АДС Анатоль Лябедзька тлумачыць:

“У вызначаны заканадаўствам тэрмін прыйшлі адмоўныя адказы ад паловы з тузіна Палацаў культуры Менску, куды мы зьвярталіся з просьбаю дапамагчы нам з памяшканьнямі. Астатнія — адмаўчаліся. Таму правесьці сход, як раней меркавалі, 25 студзеня не атрымліваецца.

Мы вырашылі перанесьці сход на 8 лютага. І накіроўваем у гарвыканкам заяўку на адно з трох месцаў — каля Акадэміі навук, у парку Горкага альбо ў парку Янкі Купалы”.

На сёньняшні дзень у склад ініцыятыўнай групы ўваходзяць 969 чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG