Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Газпром памяншае транзыт газу праз Беларусь


Транзыт расейскага газу праз Беларусь у Эўропу паступова памяншаецца. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Газпрому.


“Транзыт паступова выводзіцца на звычайны рэжым. Цяпер пастаўкі газу празь Беларусь большыя, чым звычайна, але меншыя, чым падчас падзеяў, зьвязаных з Украінай”, - адзначыў прадстаўнік прэс-службы.

Нагадаем, падчас газавай вайны паміж Расеяй і Ўкраінай пастаўкі газу ў Эўропу былі павялічаныя праз нітку “Ямал-Эўропа” і праз сыстэму Белтрансгазу. Паводле прадстаўнікоў Газпрому, гэтыя магутнасьці былі скарыстаны для падачы газу ў Польшчу “пад завязку”. Ад 1 студзеня павелічэньне транзыту ў Эўропу празь Беларусь склала больш за 35 мільёнаў кубамэтраў у суткі.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG