Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня ганараваньне Бардаў Свабоды


Сёньня а 18-й гадзіне ў фальварку “Добрыя Мысьлі” адбудзецца канцэрт удзельнікаў і пераможцаў конкурсу “Барды Свабоды”. Ад кастрычніка перадача “Барды Свабоды” абвясьціла конкурс сярод аўтараў твораў, прысьвечаныя cвабодзе ўва ўсіх яе праявах. Песьні і інтэрвію зь іх аўтарамі прагучалі і гучаць на хвалях нашага радыё. Аўтары лепшых шасьці песень будуць узнагароджаны акустычнымі гітарамі. Госьць ранішняга эфіру “Свабоды” каардынатар конкурсу Зьміцер Бартосік.


Ганна Соўсь: Раскажыце, калі ласка, колькі чалавек узялі ўдзел у конкурсе? А ўвогуле шмат у Беларусі бардаў?


Зьміцер Бартосік: Не было б ніякага конкурсу, каб не было перадачы “Барды Свабоды”. Я шчыра кажучы, ня вельмі верыў у посьпех гэтай задумы, каб кожны тыдзень гучаў новы аўтар. Здавалася, хопіць аўтараў на 2-3 месяцы. Ёсьць Камоцкі, Шалкевіч, Акулін, Сідаровіч, Мельнікаў... Яшчэ з дзясятак чалавек я назаву, вядомых з 1990-х гадоў. Але, што жанр аўтарскай песьні настолькі жывы, я ўявіць, канечне, ня мог. У розных кутках Беларусі людзі пішуць песьні. Хто для суседзяў-месьцячкоўцаў, хто для сваёй кампаніі аднадумцаў, хто проста таму, што ня можа не пісаць. І ў большасьці выпадкаў гэта ўсё цікава, гэта ўсё заслугоўвае ўвагі.

І вельмі добра, што дзякуючы Радыё Свабода, кампанія, для якой сьпяваюць беларускія барды, хоць на нейкія хвіліны, пашыраецца да памераў усёй краіны, і яны гэтага вартыя. Калі напачатку гэтай справы я баяўся, што ў мяне ня хопіць людзей, каб пратрымацца да канца 2008 году, дык цяпер я хвалююся, каб усе дастойныя прагучалі на працягу 2009-га.

Соўсь: У чым была адметнасьць гэтага конкурсу? Было штосьці, што стала для Вас нечаканасьцю?

наколькі па жанры і тэмах ўсё зьмянілася за 20 гадоў і стала больш разнастайным. Канечне, галоўная нечаканасьць, наколькі жанр жыве
Бартосік:
Калі гадоў 20 таму асноўнымі тэмамі бардаў былі родная мова, якая гіне, туга па Вялікім Княстве Літоўскім і ўвогуле нашай слаўнай гісторыі, і ў розных варыяцыі апяваньне нацыянальнай сымболікі, то цяпер пра галоўную тэматыку проста можна забыць, настолькі кожны аўтар непаўторны і індывідуальны. А нават, калі і піша нешта пра бел-чырвона-белы сьцяг, дык вельмі небанальна, як напрыклад, у песьні Марыі Новікавай. Альбо як клясна тэму любові да радзімы раскрыў ў сваёй песьні "Ні бэрлінамі, ні парыжамі" гомельскі бард Зьміцер Вінаградаў.

Карацей, наколькі па жанры і тэмах ўсё зьмянілася за 20 гадоў і стала больш разнастайным. Канечне, галоўная нечаканасьць, наколькі жанр жыве. Хаця гэта жыве не жанр. Гэта жыве Беларушчына, таму што ёсьць пісаць патрэба на роднай мове, нягледзячы на тое, што ня ўсе ж яны пасьлядоўныя нацыяналісты, беларускамоўныя ў жыцьці і гэтак далей. Але патрэба пісаць на роднай мове непатапляльная. Як кажуць, жыве Беларусь і жыць будзе доўга.


Соўсь:
Імёны пераможцаў будуць агалошвацца падчас імпрэзы ў фальварку “Добрыя Мысьлі” ў Менску. І вы пакуль захоўваеце інтрыгу і ня хочаце называць імёны пераможцаў. Аднак жа давайце крыху прыадкрыйце таямніцу і раскажыце, як будзе праходзіць імпрэза? Уваход пажаданы пры наяўнасьці гітары?

Бартосік: Не, і з гітарай і без гітары. Адзіны мой галаўны боль, што там мала месца, што будзе цеснавата. але спадзяюся, што як-небудзь там разьмесьцімся. Выбіраць было вельмі цяжка. Гітараў усяго шэсьць, а песень было даслана каля 20, і ўсе небяздарныя, і ўсе з розных куткоў краіны, і паспрабуй вызначыць...

Соўсь: І якімі былі крытэры?

Бартосік: Усякія, і паэтычныя, і музычныя. Я пабаяўся браць адказнасьць на сябе адзін і паклікаў на дапамогу аднаго паэта, аднаго крытыка і аднаго музыку. Вось мы разам і вызначалі пераможцаў. Але ўсё роўна вынікі справядлівымі быць ня могуць. Бо для гэтага трэба як мінімум тузін прызоў, а іх усяго паўтузіна. Хочацца верыць, што жыцьцё не заканчваецца гэтым конкурсам, будзе яшчэ наступны.

Соўсь: Аўтары шасьці лепшых песень атрымаюць у падарунак акустычныя гітары? Якой мадэлі? А якія Вашая ўлюблёная гітара?

Мая ўлюблёная гітара -- сяміструнная, якую я спрабую зараз адраджаць
Бартосік:
Мая ўлюблёная гітара -- сяміструнная, якую я спрабую зараз адраджаць. Гэта ўсё эўрапейскія мадэлі карэйскай і кітайскай зборкі. Гэта не фанэра, гэта ўсё драўляныя гітары з цэльнымі драўлянымі дэкамі. Тыя, хто нас слухаюць, разумеюць, што на іх можна граць і яны гучаць. Але гэта, вядома, не Страдывары, але яны будуць жыць доўга і служыць.


Пачатак імпрэзы а 18-й гадзіне ў фальварку “Добрыя Мысьлі”(вул.Магілёўская, 12. Мэтро “Інстытут Культуры”) .

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG