Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Н.Пяткевіч: “Пэнсійны ўзрост пакуль ня зьменіцца”


Першая намесьніца кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Натальля Пяткевіч абвяргае інфармацыю аб зьмене ў Беларусі пэнсійнага ўзросту.


"Цяпер у Беларусі не распрацоўваюцца якія-небудзь праекты нарматыўна-прававых актаў, скіраваных на канцэптуальныя зьмены дзейнай сыстэмы пэнсійнага забесьпячэньня", — сказала яна ў інтэрвію дзяржаўнаму агенцтву БелТА. Натальля Пяткевіч падкрэсьліла, што зараз пэнсійны ўзрост і ўзровень пэнсійнага забесьпячэньня ў Беларусі захоўваюцца нязьменнымі.

"Якія б дакумэнты цяпер ні распрацоўваліся, яны ні ў якой ступені не закрануць галоўны прынцып пэнсійнай сыстэмы, што забясьпечвае высокі ўзровень сацыяльнай абароны асобаў, якія дасягнулі пэнсійнага ўзросту, — сказала Н.Пяткевіч. — Таму якая-небудзь інфармацыя сярод насельніцтва аб карэктаваньні пэнсійнага ўзросту не мае пад сабой афіцыйнай падаплёкі".

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG