Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дыялёг Бусэлю і Менску становіцца прагматычным


Сёньня Эўрапейскі парлямэнт прыняў рэзалюцыю па Беларусі. У яе падтрымку выказаліся 551 дэпутатаў. 15 прагаласавалі “супраць”.


Прэсавы сакратар МЗС Беларусі Андрэй Папоў, адказваючы “Свабодзе”, адзначыў, што для дэталёвага аналізу патрэбна дачакацца афіцыйнага тэксту гэтага дакумэнта:

“Што тычыцца працягу дыялёгу зь Беларусьсю, то гэта вельмі слушны лэйтматыў з боку нашых эўрапейскіх візаві. На дадзеным этапе дыялёг паміж Эўразьвязам і Беларусьсю працягваецца. І нам прыемна адзначыць, што ён усё больш набывае прагматычны, узаемавыгадны характар.

Мы ўжо ў некаторых сфэрах узаемнага інтарэсу шмат у чым прасунуліся з пункту гледжаньня канкрэтных вынікаў. Ужо ўсталяваныя даволі шчыльныя працоўныя кантакты паміж энэргетычнымі структурамі Беларусі і Эўразьвязу, у сельскай гаспадарцы таксама разгортваецца неблагая дынаміка. Таму будзем і надалей дамагацца, каб гэта супрацоўніцтва набывала яшчэ больш плённы характар”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG