Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чэскае старшынёўства ў ЭЗ пачалося зь містыфікацыі


У Брусэлі адкрылася пано-інсталяцыя, якое Чэхія падаравала Эўразьвязу з нагоды свайго старшынёўства. Пано выклікала міжнародны скандал.


Велізарнае пано-інсталяцыя на будынку штаб-кватэры Эўразьвязу называецца “Энтропа” і ўтворана ад словаў энтрапія – мера хаосу, і Эўропа. Інсталяцыя, нагадваючы пра магчымую цеплавую сьмерць сусьвету ў выніку назапашваньня энтрапіі, сымбалізуе сабой пагрозу распаду Эўропы, калі эўрапейцы не захаваюць свае характары і асаблівасьці.

На канструкцыі плошчай 16 квадратных мэтраў разьмешчаныя макеты мапаў эўрапейскіх краінаў з сымбалічнымі прадметамі на іх. Нямеччына выяўлена ў выглядзе спляценьня аўтабанаў, якое аддалена нагадвае свастыку, Аўстрыю пакрываюць вежы атамных электрастанцыяў, Галяндыя цалкам затоплена вадой, тэрыторыя Баўгарыі застаўлена турэцкімі падлогавымі ўнітазамі, а на складзенай з канструктара LEGO Даніі можна заўважыць галаву прарока Мухамэда – напамін пра скандал з карыкатурамі ў дацкіх газэтах. Сама Чэхія выяўлена ў выглядзе дысплея, па якім бягуць скандальна вядомыя цытаты прэзыдэнта-эўраскептыка Вацлава Клаўса.

Давід Чэрны
Урад Чэхіі заключыў дамову зь вядомым чэскім скульптарам Давідам Чэрным, які ўзяўся прыцягнуць мастакоў з усіх 27 краінаў Эўропы, каб кожны прадставіў уяўленьне пра сваю краіну сваіх суайчыньнікаў. Інсталяцыя была падрыхтаваная і замацаваная на будынку Эўразьвязу, і тут грымнуў скандал. Аказалася, што імёны мастакоў з эўрапейскіх краінаў і іх кантактная інфармацыя не адпавядаюць сапраўднасьці. Такіх папросту няма. І тады Давід Чэрны прызнаўся ў містыфікацыі – інсталяцыю ён зрабіў са сваімі двума сябрамі, зь імі ж ён і прыдумаў імёны не існуючых мастакоў.

У аўторак віцэ-прэм’ер Чэхіі Аляксандар Вондра, які адказваў за інсталяцыю, заявіў, што быў уведзены ў зман, і што ўрад цяпер разглядае, што рабіць з супярэчлівым творам мастацтва далей. Дэвід Чэрны папрасіў ва ўраду прабачэньня. Баўгарыя, абразіўшыся за ўнітазы, заявіла пратэст і запатрабавала зьняць інсталяцыю.

Сам Давід Чэрны заявіў у інтэрвію агенцтву Ройтарс, што ён зь сябрамі зрабіў Эўропе тэст – ці гатовая яна пасьмяяцца сама над сабой.

Давід Чэрны адзін з самых вядомых і скандальных мастакоў Чэхіі. Гэта ён некалі размаляваў савецкі танк на плошчы Кінскіх у Празе ў ружовы колер, за што быў арыштаваны, і ён жа аўтар скульптуры Сьвятога Вацлава, які сядзіць на сваім падвешаным за ногі мёртвым кані ў праскім пасажы Люцэрна.

Чэхія


Нямеччына


Данія


Галяндыя


Польшча


Belgium -- A closeup of an installation shows a representation of France, part of Entropa exhibition, at the European Council headquarters in Brussels, 15Jan2009


Бэльгія




Румынія


Італія

Belgium -- A closeup of an installation shows a representation of the Romania, part of Entropa exhibition, the European Council headquarters in Brussels, 15Jan2009
Гішпанія

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG