Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макаеў сасьпеў, бізнэсоўцы — не


Акцыя прадпрымальнікаў не адбылася.


Глядзець месца акцыі на мапе



12.30
Зьявіўся адзін з арганізатараў акцыі Алесь Макаеў. Ён патлумачыў, што прадпрымальнікі не выйшлі на акцыі, бо “відаць, яшчэ не насьпеў час”.

Арганізатар акцыі пратэсту Алесь Макаеў
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:00 0:00


12.15 Журналістаў на плошчы паболела – цяпер іх 30. Тут прысутнічае адзін з актывістаў Моладзі БНФ, удзельнік “прасэцу 14-ці” Антон Койпіш. Усе чакаюць арганізатара акцыі Алеся Макаева.

12.00
На час, калі быў прызначаны пачатак акцыі, на плошчы знаходзіцца 15 міліцыянтаў і 20 журналістаў. Прадпрымальнікаў пакуль няма.

11.45
На Кастрычніцкай плошчы пакуль нікога з прадпрымальнікаў няма. Па пляцы перад палацам рэспублікі прагульваюцца некалькім міліцыянтаў у цывільным.

Прадпрымальнік Сяргей Каланцоў распавядае пра цяжкасьць сваёй працы ў інтэрвію БТ



Сёньня а дванаццатай гадзіне на Кастрычніцкай плошчы ў Менску прадпрымальнікі плянуюць правесьці мітынг. Старшыні каардынацыйнай рады індывідуальных прадпрымальнікаў Аляксандар Макаеў заявіў, што ўдзельнікі акцыі будуць пратэставаць супраць прэзыдэнцкага ўказу № 703. Ён, на думку арганізатараў акцыі пратэсту, прывядзе да масавых банкруцтваў дробных бізнэсоўцаў.

Указ № 703 Аляксандар Лукашэнка падпісаў 24 сьнежня 2008 году. Ён уступіў у сілу ад 1 студзеня. З афіцыйных камэнтароў вядома, што ён распрацаваны для ўраўнаважаньня падатковага цяжару прадпрымальнікаў і арганізацыяў. Указ скасаваў палажэньне, якое сталася нагодай для прадпрымальніцкага страйку 10 сьнежня. Згодна зь ім прадпрымальнікі абавязаныя былі мець на тавар набыты за мяжой адпаведную дакумэнтацыю. Ва ўказ аднак увялі норму, якую прадпрымальнікі называюць дыскрымінацыйнай. Калі грашовая выручка перавышае 20-кратную суму адзінага падатку, то прадпрымальнік мусіць даплаціць дзесяць працэнтаў ад сумы гэтай выручкі. Акрамя таго значна ўзрастуць і іншыя падаткі, а таксама арэндная плата.




Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG