Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Кавалец "падштурхне" АДС


Аляксей Кавалец
Аляксей Кавалец

Ад сёньняшняга дня Аляксей Кавалец будзе прадстаўляць “Рух “За свабоду” у Палітрадзе аб’яднаных дэмакратычных сілаў. Ён заменіць там Віктара Карняенку.


Такое рашэньне прыняла 9 студзеня Рада “Руху “За свабоду”. На паседжаньні Рады крытыкавалася дзейнасьць АДС, якую папракаюць у пасыўнасьці. Са зьяўленьнем у кіруючых органах АДС А.Кавальца ўзрастаюць спадзяваньні, што АДС запрацуе больш актыўна.

Гэта паседжаньне стала першым пасьля таго, як Міністэрства юстыцыі афіцыйна зарэгістравала новую грамадзкую арганізацыю.

Сёньня, як паведаміў “Свабодзе” намесьнік старшыні Руху Юрась Губарэвіч, Рада разглядала пераважна арганізацыйныя пытаньні. Але таксама шмат увагі адводзілі таму, як працаваць у новых, так бы мовіць, легальных варунках. Падсумаваць прапановы вырашана на паседжаньні ўсіх заснавальнікаў Руху. Яно пройдзе ў апошнія выходныя студзеня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG