Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мядзьведзеў: Расея гатовая аднавіць пастаўкі газу


Прэзыдэнт Расіі Дзьмітры Мядзьведзеў у тэлефоннай размове з Прэзыдэнтам Баўгарыі Георгіем Пырванавым заявіў, што Расея гатовая аднавіць пастаўкі газу эўрапейскім спажыўцам праз тэрыторыю Ўкраіны пасьля падпісаньня адпаведных дамоўленасьцяў з Кіевам.


Мядзьведзеў таксама распавёў Пырванаву пра вынікі сваіх перамоваў з прэзыдэнтам Украіны Віктарам Юшчанкам і ўмовах аднаўленьня паставак газу на Ўкраіну.

“Газпрам” тым часам заявіў, што адновіць пастаўкі газу ў Эўропу, як толькі за пампаваньнем газу пачнуць сачыць незалежныя міжнародныя назіральнікі. Сёньня ва Ўкраіну прыбываюць эўрапейскія экспэрты ў гэтай справе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG