Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу прэзыдэнта.
Пагадненьне было падпісана 7 сакавіка 2008 года ў Бруселі і ратыфікавана парлямэнтам Беларусі ў сьнежні 2008 года.
"Тым самым беларускім бокам завяршаецца нарматыўна-прававое афармленьне ўмоў для спрыяльнай дзейнасьці прадстаўніцтва Камісіі Эўрапейскіх супольнасьцяў на тэрыторыі Беларусі, што дазволіць больш эфэктыўна весьці дыялёг па шырокім спэктры пытаньняў адносінаў Беларусі з ЭЗ", — гаворыцца ў паведамленьні прэс-службы.
Пагадненьне, у прыватнасьці, дае прадстаўніцтву Эўракамісіі і яго супрацоўнікам правы, прадугледжаныя Венскай канвэнцыяй аб дыпляматычных зносінах 1961 года для дыпляматычных прадстаўніцтваў (у тым ліку недатыкальнасьць памяшканьняў, карэспандэнцыі і архіваў, імунітэт ад крымінальнай юрысдыкцыі, падатковыя льготы).