Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галоўная рыса асыміляванага беларуса — унутраная супярэчлівасьць


Алесь Анціпенка
Алесь Анціпенка
На думку грамадзкага рэдактара тыдня філёзафа Алеся Анціпенкі, сёньня ў беларускім грамадзтве адбываюцца павольныя працэсы перафарматаваньня нацыянальнай ідэнтычнасьці. Такім чынам — ягоныя развагі пра пэрспэктывы зьнікненьня пост-савецкага і пост-каляніяльнага тыпу беларуса.

— Часам падаецца, што беларусы — народ зь невыразнай нацыянальнай ідэнтычнасьцю. І гэта, сапраўды, так. Гаворка, вядома, не ідзе пра кожнага з нас, а — пра ўсіх нас разам.

Ужо даўно заўважана: калі беларусы зьбяруцца разам, амаль ніколі яны ня могуць знайсьці песьню, якую ведалі б усе і маглі яе прасьпяваць. І гэта толькі адзін з прыкладаў таго, што ўнутры нашага калектыўнага “я” дагэтуль існуюць самыя розныя падзелы, якія нас разьядноўваюць.

Адзін з такіх падзелаў — савецкая мінуўшчына.

Другі — асыміляцыя. Тып беларуса, які зьяўляецца прадуктам асыміляцыі, застаецца адным з самых заўважных. У беларускім грамадзтве адбываюцца павольныя працэсы перафарматаваньня нацыянальнай ідэнтычнасьці. Адзін з такіх працэсаў — дэсаветызацыя і дэкалянізацыя. Зьнікненьне пост-савецкага і пост-каляніяльнага беларуса — пытаньне часу. Такі беларус

  • не размаўляе ні на воднай мове, акрамя расейскай. А запытаўшыся ў яго пра родную, ён, падумаўшы, можа адказаць, што родная — беларуская;
  • на “Опэль” ці “Пэжо” ён кажа “іншамарка”, а на “Москвіч” — “автомобіль отечественного проізводства”.
    (Найбольш адукаваныя зь іх могуць гаварыць пра “отечественную філософію”. Калі ж запытаесься, што маецца на ўвазе, аказваецца, што гаворка йдзе пра “русскую філософію”. Гэта значыць “отцы” ў іх па-ранейшаму жывуць у іншай краіне і ў іншых стагодзьдзях);
  • інтэлігенты сярод іх — тыя, хто навучыўся размаўляць па-расейску без акцэнту;
  • зазвычай такі беларус ня любіць сваёй гісторыі. Бо ў ёй зашмат траўматычнага. А іншай, пазытыўнай і таксама сваёй, гісторыі не дае веры: яна не пацьвярджаецца ягоным уласным досьведам. Ну як можна паверыць у тое, што беларус выдаў трэцюю па ліку перакладную Біблію ў сьвеце?! Не-маг-чы-ма!

І ўсё ж у беларускім грамадзтве адбываюцца павольныя працэсы перафарматаваньня нацыянальнай ідэнтычнасьці. Адзін з такіх працэсаў — дэсаветызацыя і дэкалянізацыя. Зьнікненьне пост-савецкага і пост-каляніяльнага беларуса — пытаньне часу. А новы год беларускай незалежнасьці гэтаму, безумоўна, паспрыяе.

Безь беларушчыны нам наканавана будзе застацца адно “русскімі”, хай сабе і са знакам якасьці, паводле выразу аднаго вядомага палітыка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG