Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экспэрты Эўракамісіі правераць "Савушкін прадукт"


Інспэктары Эўрапейскай камісіі для праверкі беларускіх прадпрыемстваў на права пастаўкі прадукцыі ў краіны ЭЗ прыедуць у Менск 19 студзеня.


Раней прыезд экспэртаў плянаваўся 9 студзеня.

У інтэрвію БелТА начальнік галоўнай управы вэтэрынарыі Мінсельгасхарчу Беларусі Пётар Антановіч адзначыў, што спэцыялісты Эўрапейскай камісіі маюць намер праверыць тры прадпрыемствы ў Берасьцейскай вобласьці - "Савушкін прадукт", "Бярозаўскі масласырзавод" і "Санта Брэмар".

У выніку праверкі прадпрыемствы могуць атрымаць атэстацыю па эўрастандартах і атрымаць права на экспарт у ЭЗ. Пры станоўчым рашэньні, гэта будуць тры першых прадпрыемствы Беларусі, якім афіцыйна дазволяць пастаўляць прадукцыю на эўрапейскі рынак.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG