Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адбылася онлайн- канфэрэнцыя з Станіславам Багданкевічам


Доктар эканамічных навук, колішні старшыня Нацыянальга банку краіны Станіслаў Багданкевіч, адказаў на пытаньні чытачоў сайту «Радыё Свабода».

У лістападзе падчас онлайн-канфэрэнцыі на Свабодзе доктар эканамічных навук Станіслаў Багданкевіч выказаў прагноз, што дэвальвацыя беларускага рубля непазьбежная.

Ацэньваючы рашэньне ўладаў аб дэвальвацыі, напярэдадні цяперашняй онлайн-канфэрэнцыі Станіслаў Багданеквіч сказаў:

“З пачатку 2008 году розьніца паміж імпартам і экспартам увесь час павялічвалася, і дэфіцыт гандлёвага балянсу павялічыўся да 1 сьнежня да 5,4 мільярдаў даляраў. Такі вось вялізны дысбалянс патрабаваў эканамічных рашэньняў, перш за ўсё, і ў той жа час я тады казаў пра непазьбежнасьць дэвальвацыі. Дэвальвацыю трэба было пачынаць не з пачатку студзеня гэтага году, а трэба было адпускаць вартасьць беларускага рубля на працягу ўсяго года, таму што грошы -- нэўтральныя, яны адлюстроўваюць эканамічную сытуацыю. Глыбінныя прычыны дэвальвацыі — абраная ўладай неэфэктыўная мадэль эканамічнага разьвіцьця, памылкі ў эканамічнай палітыцы, неразьвітасьць у нацыянальнай эканоміцы (маю на ўвазе эканоміку для беларусаў, а не арыентаваную на зьнешні рынак). Таму дэвальвацыя, як адзін з інструмэнтаў рашэньня эканамічных праблем, была патрэбная, але яна была патрэбная ў сукупнасьці з глябальнымі эканамічнымі пераўтварэньнямі, чаго ня зроблена”.

АДКАЗЫ С.БАГДАНКЕВІЧА НА ПЫТАНЬНІ ЎДЗЕЛЬНІКАЎ ОНЛАЙН-КАНФЭРЭНЦЫІ

Станіслаў Багданкевіч адказваў на пытаньні больш як паўтары гадзіны, і неўзабаве ўсе адказы будуць цалкам выстаўленыя ў Інтэрнэце. Сачыце за абнаўленьнямі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG