Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Раманчук і Вардамацкі замест лорда Бэла?


Яраслаў Раманчук
Яраслаў Раманчук

31 сьнежня прэм’ер міністар Сяргей Сідорскі падпісаў распараджэньне аб стварэньні міжведамаснай рабочай групы для выпрацоўкі пляну дзеяньня па разьвіцьцю краінавага маркетынгу.


Кіраўніком групы прызначаны намесьнік міністра замежных спраў Яўген Еўдачэнка, паведамляе “Наша Ніва”.

У распараджэньні Сідорскага гаворыцца, каб да "1 лютага забясьпечыць распрацоўку праекта пляну дзеяньня па разьвіцьці краінавага маркетынгу, які прадугледжвае прапановы аб накірунках узаемадзеяньня з замежнымі інвэстарамі, а таксама канкрэтныя меры па інфармаваньні замежных інвэстараў аб інвэстыцыйных магчымасьцях у Беларусі". У працоўную групу ўвайшлі 14 чалавек, у тым ліку два прадстаўнікі незалежнага сэктару — кіраўнік навукова-дасьледчага цэнтру Мізэса Яраслаў Раманчук і дырэктар лябараторыі аксіямэтрычных дасьледаваньняў “Новак”, старшыня Рады Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў Андрэй Вардамацкі.

“Ніякіх пасяджэньняў яшчэ не было, — заявіў Яраслаў Раманчук. — Пра ўступленьне ў гэтую групу са мной не гаварылі чыноўнікі, была размова толькі з людзьмі з сфэры маркетынгу. Я даў сваю згоду, але да апошняга не верыў, што ўрад можа гэта зацьвердзіць. Відавочна, што ўнутры ўлады назіраецца вялізны крызіс ідэяў. Залежыць гэта і ад фінансавага крызісу. Магчыма, што такім крокам улады спадзяюцца сьпіхнуць частку віны на тое, што адбываецца ў краіне, і на прадстаўнікоў незалежнага грамадзтва. Разам з тым, гэта выдатная пляцоўка для данясеньня сваіх думак і ідэй. Калі лорд Бэл кажа толькі пра касмэтычны рамонт, то мы гаворым пра капітальны. Што недастаткова проста прывабнай абгорткі, каб сюды прыйшлі інвэстыцыі. Асабіста я буду настойваць на поўнай празрыстасьці працы камісіі”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG