Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За зімовыя “канікулы” на заводзе ніхто не заплаціць


На Смаргоньскім сылікатна-бэтонным прадпрыемстве спынена вытворчасьць прадукцыі з 25 сьнежня па 12 студзеня. Большасьць працоўных адпраўлены ў адпачынак, які не аплачваецца.


Прычына такога доўгага адпачынку ня толькі зімовыя сьвяты: на прадпрыемстве запоўненыя склады нерэалізаванай прадукцыяй.

Намесьніца дырэктара па ідэалягічнай рабоце, Людміла Гарадзецкая, кажа, што й іх прадпрыемства закрануў крызіс:

“Крызіс дайшоў і да нас, асабліва, што датычыць экспарту. У Расеі прыпынілася будаўніцтва, а ў нас шмат прадукцыі ішло ў Калінінградзкую вобласьць, у Літву таксама. Вось таму ў нас зьнізіўся экспарт”.

Спадарыня Гарадзецкая кажа, што сацыяльных праграмаў на прадпрыемстве імкнуцца не спыняць, а тое, што людзей адправілі ў адпачынак за свой кошт, дык, маўляў, кожны па асабістаму жаданьню напісаў заяву на сьвяты.

Рабочая прадпрыемства, Натальля, кажа, што такія адпачынкі ў іх здараюцца амаль штогод узімку й людзей зазвычай яны ня радуюць, паколькі потым на людзях балюча адбіваецца безграшоўе.

Пытаюся яе – ці абураюцца на гэта людзі?

Натальля: “Ну я ня ведаю. Абураюцца, вядома, людзі, але што рабіць? Вось як гэта называецца...”

Спадарыня Гарадзецкая сказала мне, што з 12 студзеня вытворчасьць павінны запусьціць, паколькі ёсьць заказы, але як справы на прадпрыемстве пойдуць далей яна ня ведае:

“Як будуць далей справы ісьці – мы ж ня можам прагназаваць. Усё залежыць ад таго, як нам будуць плаціць, як будаўніцтва будзе разьвівацца. Спадзяёмся на лепшае. Вось у Астраўцы плянуюць будаўніцтва АЭС, магчыма й мы да гэтага далучымся. Спадзяемся”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG