Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: Мы гэтыя гады ўсё рабілі правільна


2008 год прынес Беларусі "ня толькі цяжкасьці і перажываньні, але і падараваў зьдзяйсьненьні і надзеі, быў цікавым, насычаным і ў цэлым пасьпяховым". Так ахарактарызаваў мінулы год А.Лукашэнка ў навагоднім звароце.

Кіраўнік дзяржавы падзякаваў грамадзянам краіны за давер, які яны "заўсёды аказваюць уладзе, за спакой і мудрасьць". "У нас фармуецца здаровая нацыя, здаровая ня толькі фізічна, але і духоўна", — лічыць А.Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што "Беларусь — эўрапейская дзяржава, і нам ня трэба гэта даказваць". "Мы ніколі ні з кім не сварыліся і нікому не стваралі праблем. Нашы сэрцы заўсёды адкрытыя тым, хто ідзе да нас з дабром", — заявіў Лукашэнка.

"Адыходзячы год яшчэ больш умацаваў нашу ўпэўненасьць у правільнасьці абранага шляху, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Тыя, хто яшчэ ўчора нас павучаў, цяпер з павагай гавораць пра беларускую мадэль разьвіцьця. І сёньня, калі інфекцыя, што сабралася ў сусьветнай эканоміцы, вылілася ў глыбачэнны крызіс, высьветлілася, што мы гэтыя гады ўсё рабілі правільна."

Паводле А.Лукашэнкі, сусьветны крызіс стаў вынікам таго, з чым у Беларусі "рашуча змагаліся". "І сёньня нас ня трэба палохаць гэтым няпрошаным госьцем. Наступны год будзе цяжкім, але беларусам не прывыкаць пераадольваць цяжкасьці, былі часы і цяжэйшыя", — нагадаў Лукашэнка.

"Так, будзе няпроста, але вы павінны ведаць: улада не дапусьціць абвалу і хаосу, ня здрадзіць вашаму даверу. Мы ніколі ня здрадзім свайму прынцыпу — клопат пра чалавека. Галоўнае — нельга забывацца на тое, што ўсё залежыць ад нас саміх".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG